На Міншчыне стартавала акцыя «Бяспечны Новы год!»

Общество

Яна пачалася 7 снежня. На працягу акцыі выратавальнікі правядуць рэкламную кампанію «Поўны адрыў», у рамках якой будуць тлумачыць небяспеку піратэхнічных вырабаў, конкурсы «Навагодні дызайн ад МНС» і лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год», акцыю «Бяспечная навагодняя карэспандэнцыя».

Удзельнікі акцыі атрымаюць карысную інфармацыю аб тым, як бяспечна правесці навагоднія святы, па пошце. Таксама ў рамках акцыі адбудзецца анлайн-віктарына «Хто хоча стаць геніем бяспекі?», з’явіцца карысная інфармацыя на інтэрнэт-парталах і ў сацыяльных сетках.

Удзельнічайце ў конкурсах і атрымлівайце карысныя падарункі!