Елку выбірайце з розумам!

Безопасность и здоровье

 

Традыцыйны сімвал навагодніх і калядных урачыстасцей – ёлка. Вялікія і маленькія, натуральныя і штучныя, любых расфарбовак і матэрыялаў – сёння елкі даступныя ў разнастайных варыяцыях. Кожная мае свае вартасці і недахопы. Сапраўднае дрэва дае прыемны водар. Аднак варта памятаць, што драўніна вельмі добра гарыць…

Штучныя дрэвы купляюць з-за іх практычнасці і эстэтычнага выгляду. Пры выбары такіх елак варта арыентавацца не столькі на эстэтыку, колькі на якасць матэрыялаў. У многіх краінах забаронены да продажу танныя, вырабленыя з палімерных адходаў елкі, якія могуць выдзяляць небяспечныя для здароўя таксічныя рэчывы.

Практычна ўсе вытворцы штучных елак пішуць на ўпакоўцы, што іх прадукт бяспечны і не падтрымлівае гарэнне. Але часта гэта не адпавядае рэчаіснасці. Штучнае дрэва сапраўды гарыць горш, чым натуральнае, аднак шкода, якая прычыняецца здароўю падчас узгарання, значна вышэйшая. У састаў такога прадукту ўключаюцца матэрыялы (напрыклад, алюміній), якія пры высокай тэмпературы пачынаюць раскладацца з вылучэннем таксінаў. Варта купляць толькі якасныя вырабы, якія маюць усе неабходныя сертыфікаты і адпавядаюць правілам пажарнай бяспекі.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый тэлефануйце па нумарах 101 або 112.