Піратэхніка: прыгожа, але небяспечна

Безопасность и здоровье

Піратэхніка здольна прычыніць нямала бед, калі не ўмець з ёй працаваць.

Неабходна выконваць правілы бяспекі. Захоўваць піратэхнічныя вырабы трэба ўдалечыні ад награвальных прыбораў у месцах, недаступных для дзяцей. Нельга пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем, захоўваць без упакоўкі. Не варта трымаць піратэхніку побач з вогненебяспечнымі вадкасцямі, запаламі, газавымі плітамі. Піратэхнічную прадукцыю нельга пакідаць на сонцы.

Пры рабоце з піратэхнікай катэгарычна забаронена курыць. Выкарыстоўваць піратэхніку трэба пры адсутнасці ветру, на адлегласці не менш за 30 метраў ад будынкаў. Лепш за ўсё гэта рабіць на пустцы, адышоўшы на бяспечную адлегласць.

Продаж піратэхнікі забаронены асобам, якія не дасягнулі 15-гадовага ўзросту. Купляць жа такія вырабы належыць толькі ў спецыялізаваных гандлёвых кропках. Неабходна звярнуць увагу на сертыфікат тавару, тэрмін яго прыдатнасці. Не купляйце змятыя, падмочаныя вырабы, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або кнота. Уважліва чытайце інструкцыю і дакладна выконвайце выкладзеныя ў ёй патрабаванні.