АДКРЫЮЦЦА «ТРЫ ЗОРКІ»

Общество

 

Да рэспубліканскіх “Дажынак-2011” у нашым горадзе адкрые дзверы трохзорачная гасцініца “Карона”. Будынак расце ўвачавідкі. А пакуль што паспрабуем прыадкрыць заслону таямнічасці над гэтым аб’ектам…

прымаць першых пастаяльцаў, выбралі ціхае і маляўнічае, да таго ж – у цэнтры горада. Адначасова ідзе і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Рабочыя філіяла “Валожынскае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне” ААТ “Універсалрамбуд” рамантуюць пешаходныя дарожкі, высякаюць лішнія кусты.

Генеральным падрадчыкам новабудоўлі з’яўляецца ААТ “ПМК-188”, дапамагаюць прадпрыемству яшчэ некалькі субпадрадчыкаў, якім выпала займацца пракладкай камунікацый, аддзелачнымі работамі.

Пасля прыёмкі ў эксплуатацыю гасцініца паступіць на баланс РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Менавіта будучы гаспадар і прыдумаў назву, спланаваў дэкор, правёў тэндар на мэблю. Як паведаміла намеснік дырэктара ЖКГ па ідэалагічнай рабоце Алеся Луня, афарбоўка ўсіх 38 нумароў будзе выканана ў кафейна-пастэльных тонах. Для некаторых пакояў набыты раскладныя канапы, што дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 60.

Паклапаціліся камунальнікі і пра абслугоўваючы персанал, плануецца, што штат не перавысіць 20 чалавек.

“Зорнасць” гасцініцы забяспечаць рэстаран на 50 месцаў, бар, трэнажорны, тэнісны і тры більярдныя залы.

Спадзяёмся, што не толькі госці горада, але і самі валожынцы будуць з задавальненнем наведваць “Карону”, каб весела і з карысцю правесці тут свой вольны час.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий