У стылі МНС

Без рубрики Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці праводзіць анлайн-конкурс на лепшае навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка, кватэры (жылых памяшканняў домаўладання) і дэкору акон.

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях.

 

  1. Намінацыя “Навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання)”. Удзельнікам неабходна прадаставіць свой навагодні дызайн жылля ў стылі МНС. Ён павінен быць гарманічным, а таксама арыгінальна аформленым у адпаведнасці з тэмай конкурсу. Пры стварэнні дызайна кватэры рэкамендуецца пачаць з упрыгажэння ўваходных дзвярэй з дапамогай святочнага вянка з хваёвых галінак, гірляндаў, шышак і бантаў, атласнай стужкі. На дзверы трэба павесіць надпісы: “Бяспечная сям’я”, “Бяспечны Новы год” ці дэвіз, слоган сям’і. У прыхожай па краях можна змясціць дэкаратыўныя элементы ў стылі МНС. Фігуркі, кампазіцыі павінны быць размешчаны так, каб яны не загароджвалі праход і не перашкаджалі ў калідоры.

Для дэкарыравання пакояў рэкамендуецца эрганамічна выкарыстоўваць прастору. У якасці ўпрыгажэнняў дапускаецца выкарыстанне сняжынак, дожджыкаў, мішуры, пацерак, шароў, гірляндаў, цікавых і незвычайных абажураў. Вітаецца наяўнасць стылістычных цацак, дэкаратыўных элементаў, звязаных з прафесіяй выратавальніка: яны могуць быць выкананы ў выглядзе пажарных машын, выратавальнікаў, гістарычных элементаў і г. д. Таксама можна выкарыстоўваць вялікія ёлачныя шары ў стылі МНС, паразвешваныя па ўсім пакоі ці складзеныя ў невялікія кашолкі. Асобным элементам дэкору павінна стаць ёлка, выкананая ў незвычайнай манеры, кветках ці ўпрыгожаная нестандартнымі элементамі.

  1. Намінацыя “Навагодні дэкор акон”. Удзельнікам неабходна прадаставіць сваё навагодняе афармленне акон кватэры (жылых памяшканняў домаўладання) у стылі МНС. Для гэтага дапускаецца дэкарыраванне як аднаго акна, так і некалькіх, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй. Афармленне акон павінна змяшчаць арыгінальную ідэю ў адпаведнасці з заяўленай тэматыкай конкурсу і ўяўляць адзіную завершаную кампазіцыю. Для гэтага дазваляецца выкарыстанне не толькі шкла, але падаконніка і прасторы вакол акна. Дапускаецца выкарыстанне любых тэхнік выканання і элементаў дэкору: упрыгажэнне акон з дапамогай сняжынак з паперы, фольгі, выкарыстанне трафарэтаў, дэкаратыўных фігурак і элементаў, падвесных гірляндаў, маляванне фарбамі, гуашшу і г. д.

 

  1. Намінацыя “Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка”. Удзельнікам неабходна прадаставіць свой навагодні дызайн прыдамавой тэрыторыі ў стылі МНС. Участак можа быць аформлены як на сучасны лад, так і з выкарыстаннем гістарычнай тэматыкі. Дапускаецца выкарыстанне конна-бочкавых ходаў, старой экіпіроўкі пажарных, незвычайных вогнетушыцеляў, асвятляльных прыбораў і г. д. Дадаткова на ўчастку можна ўпрыгожыць навагоднюю ёлку, лядовыя ці снежныя скульптуры і інш.

 Пры стварэнні бяспечнага навагодняга ўчастка рэкамендуецца ўстанавіць дэкаратыўныя элементы, вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі, абсталяваць свой арт-аб’ект, скульптуру малых формаў па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці, пры гэтым могуць выкарыстоўвацца незвычайныя матэрыялы і розныя тэхнікі выканання. Дапускаецца выкарыстанне вулічных гірляндаў, агеньчыкаў і іншых драцяных канструкцый у выглядзе тэматычных элементаў МНС, падсветаў на гнуткай аснове, махры, струменьчатых стужак, дзюрлайтаў, строб-лямпаў, цацак, кадушак з ёлкамі, святочных бантаў, фігурак, таблічак і г. д. Для стварэння цэласнасці і паўнаты глядацкай карціны вітаецца аздабленне фасада жылога будынка сумесна з участкам.

Конкурс праходзіць у два этапы. Першы – у кожным раёне сталічнай вобласці па 24 снежня ўключна. Удзельнікам неабходна прадаставіць у раённыя (гарадскія) аддзелы па надзвычайных сітуацыях заяўкі на ўдзел у конкурсе і фота(відэа)прэзентацыю свайго навагодняга дызайну прыдамавога ўчастка ці кватэры, домаўладання ў стылі МНС, навагодняга дэкору акон. У прэзентацыі можна паказаць як канчатковы варыянт, так і працэс падрыхтоўкі і ўпрыгажэння тэрыторыі ці памяшканняў да навагодніх свят, асабісты ўклад кожнага члена сям’і. У заяўцы неабходна даць назву рабоце, выбраць намінацыю, паведаміць прозвішча і імя ўдзельніка, кантактны тэлефон і E-mail, адрас пражывання.

 Другі этап – абласны – пройдзе з 28 снежня па 14 студзеня 2021 года. У ім прымуць удзел пераможцы раённых этапаў. Па выніках конкурсу журы вызначыць трох пераможцаў у кожнай намінацыі. На старонцы афіцыяльнай групы “МНС Мінскай вобласці”: https://vk.com/mchs_minobl у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» пройдзе адкрытае інтэрнэт-галасаванне на “Прыз глядацкіх сімпатый”. Вынікі конкурсу будуць размешчаны на сайце www.minobl.mchs.gov.by. Пераможцы атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

 Чакаем вашы заяўкі да 24 снежня на электроннай пошце volozhin-rochs@tut.by ці па адрасе: г. Валожын, вул. Камсамольская, 6, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.