Кожную сераду и суботу ў раёне працуе грамадская прыёмная

VI Усебеларускі народны сход Общество

16 снежня прыём грамадзян праводзіла загадчык сектара жыллёвы-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна Занямонец, заўтра на званкі жыхароў раёна па тэлефоне (8-01772) 58935  альбо на запыты саміх наведвальнікаў адкажа за 10.00 да 13.00 дырэктар філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 167» Уладзімір Міхайлавіч Саевіч.

Як адзначыла Таццяна Занямонец, у сераду тэлефонныя звароты жыхароў Валожыншчыны тычыліся, у асноўным, асабістых праблем абанентаў, звязаных непасрэдна са сферай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адказы на ўзнятыя пытанні часткова былі дадзены на месцы, самыя складаныя — занесены ў рэгістрацыйна-кантрольныя карткі. Ва ўстаноўлены законам тэрмін на імя адрасата вышлюць пісьмовы адказ.

Разам з тым Таццяна Уладзіміраўна падкрэсліла: дзякуючы рабоце грамадскай прыёмнай зваротная сувязь паміж выканаўчай уладай і грамадзянамі умацоўваецца, удаецца знімаць набалелыя праблемы аператыўна. Яна яшчэ раз нагадала: жыхары Валожыншчыны у час работы грамадскай прыёмнай могуць уносіць прапановы на абмеркаванне падчас Усебеларускага народнага сходу, накіроўваць пажаданні па паляпшэнні развіцця малой радзімы. Кожны зварот будзе ўважліва разгледжаны і зафіксаваны.

Валожынцаў запрашаюць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства. Свае прапановы лідарам грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюзных арганізацый, кіраўнікам і спецыялістам аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікам раённых службаў і ведамстваў можна адрасаваць асабіста, звярнуўшыся па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 4, каб. 20, або па тэлефоне 58935.

Сяргей САДОЎСКІ