БЕЗ ПАТЭТЫКІ ПРА МАЛУЮ ЭНЕРГЕТЫКУ

Общество

Пошукі дадатковых электрычных магутнасцей – пытанне дастаткова актуальнае як для ўсёй краіны, так і для канкрэтнага рэгіёна. У нашым раёне яно рэалізоўваецца за кошт мясцовых відаў паліва і альтэрнатыўных крыніц энергіі, сярод якіх немалаважнае значэнне адводзіцца… вадзе!

Тэхнік I катэгорыі ДУ “Аб’яднанне “Мінскмеліяводгас” Аляксей Уладзіміравіч Кузьміч працуе на Сакаўшчынскай МГЭС з самага яе ўводу ў эксплуатацыю – з лістапада 2008 года. Як паведаміў спецыяліст, малая гідраэлектрастанцыя, дзе ўстаноўлены тры турбіны сумарнай магутнасцю 225 кілават, выпрацоўвае, у сярэднім, 2500 кВт/г электраэнергіі ў суткі. Вядома ж, гэта лічба не пастаянная, яна змяняецца і з гадавымі сезонамі, і ад прыродных умоў ды надвор’я залежыць. Тым не менш, планавыя разлікі інжынераў-праекціроўшчыкаў МГЭС апраўдвае: за год яна “ўлівае” ў энергасістэму краіны каля 900 тысяч кілават-гадзін электрычнасці. Гэта амаль мегават электраэнергіі, атрыманай са значна меншымі ў параўнанні з некаторымі іншымі крыніцамі грашова-матэрыяльнымі затратамі.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий