Маскі, што нас ахоўваюць

COVID-19

 

Маскі можна падзяліць на дзве групы: медыцынскія (хірургічныя) аднаразовага прымянення і немедыцынскія – звычайна шматразовыя.

Сучасная медыцынская маска складаецца з фільтруючага слоя, што размяшчаецца між двума знешнімі слаямі (трохслойныя), а таксама гнуткай аліміевай устаўкі (насавого заціскальніка) для забеспячэння больш шчыльнага прылягання маскі. Медыцынскія маскі вырабляюцца з сінтэтычнага нятканага матэрыялу. Немедыцынскія часцей за ўсё вырабляюцца з тканіны.

Незалежна ад тыпу маска дапамагае знізіць рызыку распаўсюджання вірусаў у навакольным асяроддзі і знізіць верагоднасць заражэння іншых людзей. Але калі медыцынскія маскі ўлоўліваюць 95-98% удыхаемых часцінак, то эфектыўнасць фільтрацыі немедыцынскіх масак і павязак значна ніжэйшая (да 50%).

Асноўная функцыя маскі – бар’ернае затрыманне кропель вільгаці, што ўтвараюцца пры кашлі і чханні, і ў якіх могуць утрымлівацца мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі і інш.).

 Выкарыстоўваць маску неабходна ў месцах, дзе немагчыма забяспечваць сацыяльную дыстанцыю: у грамадскім транспарце, магазінах, замкнутай прасторы, памяшканнях ці на вуліцы ў шматлюдных месцах.

Правілы эфектыўнага выкарыстання масак:

    – неабходна мыць рукі з мылам ці апрацоўваць іх антысептыкам пасля датыкання да маскі, што выкарыстоўваецца, ці той, што будзе выкарыстоўвацца;

    – надзяваць і здымаць маску патрэбна, утрымліваючы за завязкі;

    – нельга датыкацца рукамі да замацаванай маскі;

    – выкарыстаную аднаразовую маску неабходна захоўваць і выкідваць у пакеце, шматразовую – захоўваць у пакеце і мыць з мылам. Пасля мыцця шматразовую маску можна апрацаваць прасам з парай, а пасля –  без пары для выдалення вільгаці. Маска павінна быць сухой!

    – выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны. Пры намаканні яе таксама неабходна мяняць.

Выкарыстанне масак будзе эфектыўным толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі прафілактыкі (мінімалізацыя кантактаў, гігіена рук, дэзынфекцыя прадметаў).

Святлана МАРЧЫК,

урач-гігіеніст РЦГіЭ