Усебеларускі народны сход адыгрывае асаблівую ролю ў выпрацоўцы сацыяльнай палітыкі — меркаванне

VI Усебеларускі народны сход

Сацыяльная палітыка, яе накіраванасць былі выпрацаваны на I Усебеларускім народным сходзе, які і цяпер застаецца важным інструментам у пошуку аптымальных рашэнняў для паляпшэння жыцця і дабрабыту людзей. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі загадчык кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук, прафесар Віктар Чуяшоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Усебеларускі народны сход займае асаблівае месца ў інструментах рэалізацыі ідэалогіі беларускай дзяржавы і сацыяльнай палітыкі. Наша сацыяльная палітыка з’яўляецца вынікам рашэнняў I Усебеларускага народнага сходу, на якім абмяркоўваліся мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, крытычна супастаўляліся — і быў зроблены выбар на карысць сацыяльна арыентаванай рынычнай эканомікі. Зразумела, што сёння існуе нямала супярэчнасцей. І пошук аптымальных рашэнняў гэтых праблем — адна з важнейшых задач гэтага вышэйшага форуму. Ён займае асаблівае месца ў нашай палітычнай сістэме», — адзначыў Віктар Чуяшоў.