Калядныя фотазоны

Культура Общество

Вось такую фотазону прыдумалі і стварылі настаўнікі і вучні СШ № 2 г. Валожына. Назва кампазіцыі – “Ля каміна” – цудоўна адпавядае адчуванню цяпла і ўтульнасці, што ўзнікае, як толькі набліжаешся да гэтай рукатворнай прыгажосці. Работа выканана ў рамках акцыі па ўпрыгожванні ўстановы адукацыі да Каляд і Новага года.

У Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам улічваюць і іх душэўны стан. Таму супрацоўнікі прыкладваюць намаганні, каб павысіць настрой кожнаму, хто завітае ў медустанову. З гэтай мэтай напярэдадні свята ў амбулаторыі з’явілася сапраўдная калядная фотазона з Дзедам Марозам, у чароўным мяшку якога, магчыма, самы галоўны падарунак для жыхароў Вішнеўшчыны – моцнае здароўе.