З 21 снежня барацьба з шаленствам на Валожыншчыне праводзіцца з дапамогай авіяцыі

Важное

 

З 21 снежня 2020 года ў рамках выканання супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл у раёне населеных пунктаў Івянецкага і Пяршайскага сельсаветаў. З гэтай мэтай прымяняюцца вакцыназмяшчальныя блістар-прынады, раскіданне якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем авіяцыі.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г, выраблены з кампанентаў кармоў, ядомых драпежнікамі, які мае спецыфічны пах. У прынаду заключаны блістар (капсула) з вакцынай.

Забараняецца браць прынады рукамі і скормліваць іх свойскай жывёле. Не дапускаецца кантакт дзяцей з вакцыназмяшчальнымі блістар-прынадамі.

Пры выпадковым пападанні вакцыны (змесціва блістара) на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.

Валожынская райветстанцыя