Першая партыя вакцыны «Спадарожнік V» паступіць у Беларусь у пачатку 2021 года

COVID-19

Першая партыя расійскай вакцыны «Спадарожнік V» паступіць у Беларусь у пачатку 2021 года, расказаў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ. Як паведаміла БЕЛТА.

«У хуткім часе, у пачатку 2021 года, першая партыя вакцыны паступіць у Беларусь для вакцынацыі», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

«Мы ўдзячныя за прафесійную ацэнку, якую далі санітарныя ўрачы Беларусі, ацаніўшы эфектыўнасць і паспяховасць правядзення эксперыментальнага цыкла па апрабацыі вакцыны, які паказаў, што яе можна вырабляць сумесна», — адзначыў пасол.

Дзмітрый Мезенцаў канстатаваў, што гэты год быў вельмі складаным, паколькі пандэмія COVID-19 не была чаканай. Разам з тым ён лічыць, што «гэта яшчэ адна прычына для вызначэння таго, што мы можам рабіць разам у рамках рэальных вытворчасцей».

Як паведамлялася, Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на вакцыну «Спадарожнік V». Пасля гэтага яна можа быць дапушчана да рэалізацыі і медыцынскага прымянення на тэрыторыі краіны. Раней Беларусь стала першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях расійскай вакцыны.