Дарагія гараджане і вяскоўцы,шаноўныя госці нашай малой радзімы!
На парозе – 2021 год. Перагорнута яшчэ адна старонка гісторыі Валожыншчыны. Пачынаецца новая, а з ёй – новыя надзеі і пачуцці, поспехі і перамогі, якія зробяць нас мудрэйшымі, а жыццё – больш цікавым і змястоўным.
2020-ы для нас быў годам напружанай працы, узважаных і адказных рашэнняў. Ён правяраў усіх на трываласць, рашучасць, уменне пераадольваць цяжкасці. Аналізуючы зробленае ў годзе адыходзячым, можна з упэўненасцю сказаць, што ён быў шчодры на добрыя справы, выдатныя падзеі, цікавыя мерапрыемствы.
За дасягненнямі стаяць нашы людзі – адкрытыя, спагадлівыя, нястомныя працаўнікі ўсіх галін. І гэта самая вялікая наша каштоўнасць!
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Шчыра дзякуем вам за працу, разуменне і падтрымку ў вырашэнні актуальных задач. Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы працягнем працу па добраўпарадкаванні райцэнтра і населеных пунктаў раёна, зробім усё для таго, каб Беларусь была адзінай і моцнай дзяржавай.
Асобная падзяка – урачам, якія сёння ўсе веды, сілы і час ахвяруюць на паспяховую барацьбу з COVID-19 і ўмацаванне здароўя людзей.
Няхай будучы год стане для нас шчаслівым часам, годам рэалізацыі надзей і жаданняў, годам стабільнасці і адзінства!
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і згоды, светлага святочнага настрою!
Яўген КРУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта,
Пётр БІБІК, старшыня раённага Савета дэпутатаў