Усебеларускі народны сход (УНС) — агульны сход прадстаўнікоў народа, галін улады, кіраўнікоў і працаўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў навукі і культуры. Адна з важнейшых форм народаўладдзя.
На сход вылучаюцца дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны.
Асноўныя задачы:
ацэнка дзеянняў улады за мінулыя пяць гадоў;
вызначэнне асноўных напрамкаў і параметраў развіцця дзяржавы на маючую адбыцца пяцігодку;
выпрацоўка плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны.
Месца правядзення, за выключэннем першага, у Палацы Рэспублікі ў Мінску раз у пяць гадоў.
Першы УНС — 19-20 кастрычніка 1996 года, Палац спорту, 4740 дэлегатаў.
Другі — 18-19 мая 2001 года, 2500 дэлегатаў.
Трэці — 2-3 сакавіка 2006 года, больш за 2500 дэлегатаў.
Чацвёрты — 6-7 снежня 2010 года, 2500 дэлегатаў.
Пяты — 22-23 чэрвеня 2016 года, 2500 дэлегатаў.
Шосты — 11-12 лютага 2021 года, 2700 дэлегатаў*.
* Ад кожнай вобласці ва УНС прыме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Мінска — не больш як 370 грамадзян.
Крыніцы: указ ад 28 снежня 2020 года №492, vsebel.by.