Шаноўныя гараджане і жыхары сельскай мясцовасці! Віншуем усіх з Нараджэннем Хрыстовым!
Гэты дзень абуджае ў сэрцах самыя лепшыя і светлыя пачуцці. Калядныя абрады – не толькі прыгожыя атрыбуты чароўнага свята, гэта ніткі, якія звязваюць нас са шматвяковымі традыцыямі. А без апоры на багатую духоўную, культурную і маральную спадчыну немагчыма паўнавартаснае жыццё.
Традыцыйна на Каляды мы настройваемся на здзяйсненне добрых спраў, верым, што ўсе мары і памкненні абавязкова спраўдзяцца. Дык няхай пачуццё падзякі Збавіцелю ў святочныя дні Нараджэння Хрыстова прымусіць нас дадаткова задумацца аб сваім прызначэнні ў гэтым жыцці, натхніць падарыць яшчэ больш увагі і клопату сваім родным і блізкім! Няхай святло калядных агнёў напоўніць кожны дом любоўю, а кожнага чалавека сагрэе цяпло блізкіх і сяброў!
Радасці ўсім, шчасця, здароўя і дабрабыту, святла, любові і згоды, Божай ласкі і апекі ва ўсіх добрых пачынаннях!
Яўген КРУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта,
Пётр БІБІК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Калядамі! Гэта вялікае свята для ўсіх хрысціян – самае любімае, таму што дорыць надзею на светлае і шчаслівае жыццё, умацоўвае веру ў дабро і справядлівасць, нясе любоў, якая запаўняе нашы душы і сэрцы. І мы шчыра дзелімся гэтай любоўю адзін з адным.
На Ражджаство ў сямейным коле ўшануем Хрыста і Госпада Бога ўдзячнай малітвай. Яны чуюць усе нашы думкі і надзеі, бачаць учынкі і справы. Жадаю кожнаму знайсці сваё ўласнае шчасце і заспакаенне душы. Няхай цудоўныя зімовыя дні Нараджэння Хрыстова прынясуць у вашы дамы мір, спакой і згоду, упэўненасць у будучыні! Жадаю моцнага здароўя, дабра, сямейнага шчасця, дастатку і дабрабыту, ажыццяўлення смелых задум і дальнабачных планаў! Няхай гэты святочны настрой і ў наступным дапаможа ўсім нам мужна перажыць часовыя цяжкасці, кожны дзень будзе яркім і запамінальным, а кожная справа – паспяховай!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73