Калядная зорка

Культура Общество

У раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” прынялі ўдзел прадстаўнікі 11 устаноў адукацыі Валожынскага раёна.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі творчыя, якасныя, заснаваныя на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры, работы. Многія з іх паказалі новыя тэхнікі ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аўтарскія знаходкі, адлюстравалі беларускі каларыт.

На раённым этапе ў намінацыі “Беларуская зіма” 1-е месца заваявалі работы навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка талентаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Інесы Саевіч (кіраўнік С. В. Кеўра) і навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Гліняныя цуды” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мацвея і Дар’і Супрановічаў (кіраўнік У. П. Скрыпка). 2-е месца – работы навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Юныя ўмельцы” гімназіі № 1 г. Валожына Софіі Пратасевіч (кіраўнік Н. Л. Кузаўлёва), навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Эцюд” СШ № 2 г. Валожына Юліі Пашкоўскай (кіраўнік

Г. А. Садоўская), навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка талентаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Валерыі Трач і Юліі Бацян (кіраўнік С. В. Кеўра).

У намінацыі “Калядная зорка” 1-е месца ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Я – мастак” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Міланы Суша, Ксеніі Заброцкай, Ксеніі Скрундзь (кіраўнік В. С. Харлінская). 2-е месца заняла работа навучэнкі гэтай жа ўстановы Аляксандры Суша пад кіраўніцтвам вышэйназванага педагога.

У намінацыі “Зімовыя святы Беларусі” перамогу святкавалі навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Маленькія чараўнікі” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыя Часноўская (кіраўнік А. У. Мурашова) і вучаніца 5 класа Ракаўскай СШ Мар’яна Лукашык (кіраўнік Н. А. Лукашык). 2-е месца атрымалі навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Я – мастак” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганна Прылуцкая (кіраўнік В. С. Харлінская), навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Свет рукадзелля” Івянецкай СШ Марыя Чуйко (кіраўнік А. І. Мойса) і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Гліняныя цуды” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’я Загавалка, Паліна Шорэц, Кацярына Шорэц, Валерыя Ганчарова, Карына Хмялеўская, Кацярына Раманюк, Кацярына Панасюк (кіраўнік У. П. Скрыпка).

У намінацыі “Навагодняя ялінка” перамаглі вучаніца 7 класа Суднікаўскай СШ Аляксандра Мушынская (кіраўнік А. І. Паталей) і навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Разьба па дрэве” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Лізавета Буклыс (кіраўнік С. А. Пупко). На 2-м месцы – навучэнка ўзорнай студыі “Натхненне” гэтай установы Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

У намінацыі “Сувенір-падарунак” 1-е месца журы прысудзіла навучэнцам аб’яднання па інтарэсах “Факел” Сівіцкага ВПК Таццяне Смяхоўскай (кіраўнік Г. І. Бібік) і аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня цудаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Віктару Кульбаку (кіраўнік К. А. Вайткевіч), 2-е – навучэнцам аб’яднання па інтарэсах “Гліняныя цуды” Івянецкага цэнтра творчасці Паліне Шорэц (кіраўнік У. П. Скрыпка), аб’яднання па інтарэсах “Творчы калейдаскоп” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Ганне Шакун (кіраўнік А. І. Собалева), аб’яднання па інтарэсах “Чароўныя шматкі” СШ № 1 г. Валожына Яне Аплятаевай (кіраўнік І. Л. Кербедзь) і аб’яднання па інтарэсах “Драўняныя цуды” гэтай жа ўстановы Даніілу Рабчанку (кіраўнік А. Г. Цяшкевіч), а 3-е месца – навучэнцам аб’яднання па інтарэсах “Чароўныя шматкі” СШ № 1 райцэнтра Юліі Клімовіч (кіраўнік І. Л. Кербедзь) і аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка талентаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алёне Тумель (кіраўнік С. В. Кеўра).

У намінацыі “Навагодні персанаж” прызавыя месцы занялі работы навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Гліняныя цуды” Івянецкага цэнтра творчасці: 1-е – Аліны Зайлянковай, 2-е – Яны Квач і Валерыі Ганчаровай, Дар’і Загавалка, а таксама Паліны і Кацярыны Шорэц (кіраўнік У. П. Скрыпка). Таксама 1-е месца заваявала работа навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Вернісаж” гэтай установы Кацярыны Вяршыцкай (кіраўнік Н. А. Лукашык).

У намінацыі “Арт-аб’ект” на 1-м месцы зноў івянчане з аб’яднання па інтарэсах “Гліняныя цуды” Дар’я Загавалка і Анастасія Скрыпка. Таксама тут вучаніца 8 класа Пугачоўскага НПК Дар’я Мазурава (кіраўнік Т. У. Круцель), навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Надзея Пупа (кіраўнік І. І. Каваленка) і аб’яднання па інтарэсах “Свет хобі” гэтай установы Паліна Сакалоўская (кіраўнік І. В. Жабко). 2-е месца дасталося навучэнцам аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мілане Жукоўскай (кіраўнік І. І. Каваленка), аб’яднання па інтарэсах “Свет хобі” гэтай установы Кацярыне Семяняга і Юліі Кобзаравай (кіраўнік І. В. Жабко), а 3-е – навучэнцы аб’яднання па інтарэсах  майстэрня талентаў” вышэйназванай установы Паліне Калясінскай (кіраўнік В. Ф. Калясінскі).

 У намінацыі “Ёлачная цацка” перамаглі навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Мастацкае канструяванне з паперы” СШ № 1 г. Валожына Дар’я Качаліна (кіраўнік Т. В. Мікулевіч) і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Творчы калейдаскоп” цэнтра творчасці Маргарыта Мянцюк і Паліна Зянько (кіраўнік А. І. Собалева). 2-е месца ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах гэтай установы “Вясёлка талентаў” Кацярыны Лінкевіч і Ксеніі Кеўра (кіраўнік С. В. Кеўра) і “Свет хобі” Ганны Ярмошка (кіраўнік І. В. Жабко).

Наш кар.