Спецыялістамі ДУ “Валожынскі РЦГіЭ” ажыццяўляецца дзяржаўны санітарны нагляд за выкананнем патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, рынках па рэалізацыі комплексу мер па абароне ўнутранага рынку ад небяспечнай харчовай прадукцыі, у тым ліку імпартнай вытворчасці, і за арганізацыяй санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
За 2020 год праведзены наглядныя мерапрыемствы на 553 аб’ектах, з іх на 522 выяўлены розныя парушэнні:
рэалізацыя харчовай прадукцыі і сыравіны з парушэннем тэмпературных рэжымаў захоўвання, з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці, без маркіроўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку;
праца прадаўцоў без сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання ці недастатковая забяспечанасць імі;
адсутнасць сродкаў дэзынфекцыі для апрацоўкі рук;
адсутнасць разметкі на падлозе для захавання прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання ў зоне разліку;
парушэнні пры выкарыстанні сродкаў дэзынфекцыі: адсутнасць інструкцый, парушэнне інструкцый па ўжыванні; адсутнасць запасу сродкаў дэзынфекцыі, эфектыўных у дачыненні да вірусаў;
нерэгулярнае правядзенне штодзённай уборкі з ужываннем сродкаў дэзынфекцыі;
не праводзілася тэрмаметрыя і ацэнка стану здароўя работнікаў перад пачаткам працы, адсутнасць дакументальнага пацвярджэння;
не распрацаваны графікі правядзення ўборкі памяшканняў і абсталявання з акцэнтам на дэзынфекцыю ручак дзвярэй, касавага абсталявання, камп’ютарных клавіятур і мышак з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыі па віруліцыдным рэжыме.
Прынятыя меры па выяўленых парушэннях:
падрыхтаваны 268 рэкамендацый і 216 прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў;
вынесены 14 прадпісанняў аб прыпыненні паслуг і прыпыненні дзейнасці аб’ектаў, з іх прадпрыемствы гандлю – 8, прадпрыемствы грамадскага харчавання – 5, рынак – 1;
вынесены прадпісанні аб зняцці з абарачэння харчовай прадукцыі – 147 выпадкаў/1146,9 кг, у тым ліку на прадпрыемствах гандлю – 133 выпадкі/1039,1 кг, прадпрыемствах грамадскага харчавання – 14 выпадкаў/107,8 кг;
накладзены 29 штрафаў, у тым ліку на юрыдычных асоб – 6.
Прыведзеныя вышэй парушэнні патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь сведчаць аб адсутнасці належнага вытворчага кантролю з боку суб’ектаў гаспадарання.
Святлана МАРЧЫК,
урач-гігіеніст
(загадчык аддзела гігіены)
Валожынскага РЦГіЭ