Новыя тэхнічныя прыёмы і дызайнерскія рашэнні

Культура Молодежный курьер

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 устаноў адукацыі раёна. Імі былі прыменены новыя творчыя метады і тэхнічныя прыёмы, дызайнерскія рашэнні ў стварэнні навагодніх упрыгажэнняў.

У намінацыі “Дызайн-ёлка” пераможцамі сталі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка талентаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Мацвей і Андрэй Сакі (кіраўнік С. В. Кеўра), навучэнка ўзорнай студыі “Натхненне” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова). 2-е месца ў навучэнца аб’яднання па інтарэсах “Драўляныя цуды” СШ № 1 г. Валожына Данііла Рабчанкава (кіраўнік А. Г. Цяшкевіч) і вучаніцы 6 “А” класа гімназіі № 1 г. Валожына Міланы Рэут (кіраўнік Н. М. Яблонская). 3-е месца занялі работы вучняў 4 класа Яршэвіцкага ВПК Паўла Раманчыка (кіраўнік М. І. Кулік) і Гародзькаўскага ВПК Паліны Лявіцкай (кіраўнік М. І. Астроўская).

 У намінацыі “Калядная кампазіцыя” перамогу святкаваў навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня цудаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Мікіта Луцкі (кіраўнік К. А. Вайткевіч). 2-е месца дасталося навучэнцу аб’яднання па інтарэсах “Планета рукадзелля” гэтай жа ўстановы Вадзіму Клачко (кіраўнік В. Ф. Радына).

 У намінацыі “Ёлка-трансформер” 1-е месца заняла работа навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Майстэрня цудаў” Яршэвіцкага ВПК Аляксандра Сысуна і Мацвея Шчасноўскага (кіраўнік К. А. Вайткевіч). 3-е месца ў навучэнак аб’яднання па інтарэсах “Юныя ўмельцы” гімназіі № 1 г. Валожына Дар’і Сівай і Кацярыны Семяняга (кіраўнік Н. Л. Кузаўлёва).

У намінацыі “Хайтэк-ёлка” 1-е месца прысуджана вучню 9 класа Пяршайскага ВПК Івану Яцыку (кіраўнік М. Г. Арцішэўскі), 2-е – навучэнцу ўзорнай студыі “Натхненне” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аляксею Рындзевічу (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

У намінацыі “Альтэрнатыўная ёлка” 1-е месца ў навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Дзіўны свет” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Лізаветы Парэцкай (кіраўнік Т. В. Каспяровіч) і вучня 4 класа Суднікаўскай СШ Паўла Карніцкага (кіраўнік В. Д. Шымак); 2-е – у навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Прырода і фантазія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Яны Кушнір (кіраўнік І. І. Каваленка).

У намінацыі “РэтраЁлка” перамаглі навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Свет хобі” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Паліна Часноўская (кіраўнік І. В. Жабко) і навучэнка ўзорнай студыі “Натхненне” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

 У намінацыі “Сімвал 2021 года” 1-е месца прысуджана навучэнцы ўзорнай студыі “Натхненне” Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзіяне Шафарэвіч (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

Наш кар.