Студзень
140 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Біча (студзень 1881 – чэрвень 1919, вёска Ясьманаўцы), героя грамадзянскай вайны.
80 гадоў з дня нараджэння Зыгмунта Іванавіча Жабка (15.01.1941 – 29.10.2020, вёска Ляскоўка), контр-адмірала.
Сакавік
125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (05.03.1896 – 07.01.1991), беларускага паэта і празаіка, які працаваў настаўнікам у вёсцы Мішаны.
Красавік
160 гадоў з дня нараджэння Мар’яна Здзяхоўскага (30.04.1861, вёска Ракаў – 05.10.1938), польскага літаратуразнаўца і публіцыста, прафесара Ягелонскага (з 1899) у Кракаве і Віленскага (1919-1932) універсітэтаў, члена Польскай акадэміі ведаў (з 1902).
50 гадоў (1971) з дня заснавання Іосіфам Валяр’янавічам Ляшчынскім народнага агітацыйна-харэаграфічнага калектыву “Журавінка” Івянецкага гарпасялковага Дома культуры.
15 гадоў (2006) з дня прысваення фальклорнаму калектыву “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці звання “ўзорны фальклорны калектыў”.
Май
105 гадоў таму ў г. п. Івянец жыў і працаваў Міхаіл Аляксандравіч Фрунзэ – прафесійны рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Чэрвень
35 гадоў з дня смерці Канстанцыі Буйло (14.01.1893-04.06.1986), беларускай савецкай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР. Дзіцячыя і юнацкія гады правяла на Валожыншчыне, пахавана ў вёсцы Вішнева.
85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Францавіча Кебіча (10.06.1936, в. Канюшаўшчына – 09.12.2020), былога старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Жнівень
20 гадоў (2001) з дня прысваення аб’яднанню народных майстроў “Скарбніца” раённага Цэнтра культуры звання “народны самадзейны калектыў”.
Кастрычнік
30 гадоў з дня смерці Пятра Іванавіча Біталя (19.06.1912 – 08.10.1991, вёска Вішнева), беларускага паэта, перакладчыка.
125 гадоў з дня нараджэння Уры Фінкеля (08.10.1896, вёска Ракаў – 05.12.1957), яўрэйскага крытыка і літаратуразнаўца.
Снежань
130 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч (25.12.1891, вёска Вішнева – 05.02.1960), беларускага літаратуразнаўца і культурнага дзеяча, жонкі Я. Купалы.
75 гадоў (01.12.1946, вёска Брылькі – 09.12.2016) з дня нараджэння Якава Валянцінавіча Радыны, вучонага матэматыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
215 гадоў таму (1806) пабудавана былая рэзідэнцыя графоў Тышкевічаў у г. Валожыне. Помнік архітэктуры класіцызму.
215 гадоў таму (1806) пачаў працаваць Валожынскі ешыбот – іўдзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы рабінаў.
375 гадоў таму (1641) пабудаваны касцёл Святой Марыі ў мястэчку Вішнева. Помнік з архітэктурнымі рысамі стыляў рэнесансу, ранняга і позняга барока, ракако.
205 гадоў таму (1816) пабудаваны касцёл Святога Юзафа ў г. Валожыне. Помнік архітэктуры класіцызму.
155 гадоў таму (1866) В. Дунін-Марцінкевіч стварыў фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, жывучы ў фальварку Люцінка.
155 гадоў таму (1866) у Валожыне пабудавана царква Святых роўнаапостальных цароў Канстанціна і Алены. Помнік драўлянага дойлідства.
155 гадоў таму (1866) у вёсцы Гародзькі пабудавана Свята-Пакроўская царква. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
155 гадоў таму (1866) у вёсцы Лоск пабудавана Свята-Георгіеўская царква. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
155 гадоў таму (1866) у мястэчку Вішнева пачаў працаваць гарбарны завод.
135 гадоў (1886) з дня заснавання першай у Беларусі фабрыкі фосфарных запалак у мястэчку Вішнева.
115 гадоў таму (1906) пабудаваны касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Ракаў. Помнік архітэктуры неаготыкі.
85 гадоў таму (1936) пачаў працаваць сырзавод у вёсцы Міхалова.
75 гадоў (1946) з дня заснавання Валожынскай раённай дзіцячай бібліятэкі.