Правілы бяспекі пры паленні печы ў мароз

Безопасность и здоровье

Праверце і пры неабходнасці адрамантуйце печ перад эксплуатацыяй.

Перад дзверцамі печы прыбіце перадтопачны металічны ліст памерам не менш як 50х70 см.

У вялікі мароз печку лепш тапіць некалькі разоў на дзень патроху, чым адзін раз у суткі, але дачырвана.

Паліць печ трэба скончыць не менш як за 2 гадзіны да адыходу жыльцоў да сну.

Попел, шлак, вугаль выкладайце ў спецыяльна адведзенае месца, размешчанае на адлегласці 15 м ад пабудоў.

Ні ў якім выпадку:

не паліце печ з адкрытымі дзверцамі,

не распальвайце печ бензінам або іншымі лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі,

не пакідайце печ без нагляду і не даручайце сачыць за печкай дзецям,

не сушыце і не складзіруйце на печы дровы, адзенне і іншыя гаручыя матэрыялы і рэчывы.

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.