Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі — Міністэрства аховы здароўя

COVID-19

Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Як паведамляе БЕЛТА.

«Ужо сёння ўстановы аховы здароўя атрымліваюць партыі вакцын «Спадарожнік V» для вакцынацыі медработнікаў — тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Перш за ўсё плануецца прышчапіць 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 — Брэсцкага рэгіёна, 3 тыс. 260 — Віцебскага, 4 тыс. 365 — Гомельскага, 1 тыс. 735 — Гродзенскага, 1 тыс. 610 — Магілёўскага, 2 тыс. 485 — Мінскай вобласці. Каля 800 доз для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў», — гаворыцца ў паведамленні.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў — агульнасусветная. Вакцына размеркавана па рэгіёнах у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні захавання халадовага ланцуга адпрацаваны.

У 2020 годзе Беларусь заключыла першапачатковы кантракт на пастаўку 170 тыс. доз вакцыны «Спадарожнік V». Раней былі атрыманы некалькі невялікіх партый вакцын, а напярэдадні Новага года — 20 тыс. доз расійскай вакцыны «Спадарожнік V», якая прайшла ўжо кантроль якасці. «Даследаванні праводзіла даследчая лабараторыя, зарэгістраваная ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Беларусі. У першым квартале 2021 года патрэбнасць у вакцыне «Спадарожнік V» плануецца закрываць магутнасцямі айчынных фармвытворцаў», — расказалі ў прэс-службе.