Не толькі вучаць, але і майструюць:

Молодежный курьер Общество

 

Адбыўся раённы этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў. У ім прынялі ўдзел 8 устаноў адукацыі раёна. Спалучэнне прыёмаў традыцыйнага і сучаснага мастацтва, творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі, захаванне беларускіх народных рамёстваў былі прадстаўлены ў работах педагогаў.

Пераможцамі раённага этапу конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў у намінацыі “Набор віншавальных паштовак” стала педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Алена Іванаўна Собалева (набор святочных паштовак у стылі GREEN), у намінацыі “Работа з фанерай” – педагог дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Канстанцін Аляксандравіч Вайткевіч (набор скарбонак). У намінацыі “Работа з дрэвам” 1-е месца заняў педагог дадатковай адукацыі СШ № 1 г. Валожына Аляксандр Генрыхавіч Цяшкевіч за работу “Высакародны алень”, у намінацыі “Аб’ёмная работа” – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гародзькаўскага ВПК Марына Іванаўна Астроўская за свяцільню “Пяшчота”. 2-е месца ў гэтай намінацыі дасталося педагогу-арганізатару Ракаўская СШ Таццяне Юр’еўне Рыпінскай за работу “Калядны экспрэс”, а 3-е – настаўніку фізікі Пяршайскага ВПК Алесі Аляксандраўне Коўрах за работу “Мілы сэрцу куточак”.

У намінацыі “Фрывалітэ” перамагла работа “Карункавая казка” педагога дадатковай адукацыі гімназіі № 1 г. Валожына Наталлі Леанідаўны Кузаўлёвай, у намінацыі “Кераміка” – гадзіннік “Беларусь” педагога дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Уладзіміра Пятровіча Скрыпкі. Работы “Ваза”, “Часночніца” і “Чайнік” педагога дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Ірыны Баляславаўны Капусты занялі адразу 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна ў гэтай намінацыі.

У намінацыі “Жывапіс” 1-е месца заваявала педагог дадатковай адукацыі Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталля Аляксееўна Лукашык за карціну “Ружы”. У намінацыі “Выцінанка” 1-е і 2-е месцы занялі работы педагогаў дадатковай адукацыі гэтай жа ўстановы Алены Уладзіміраўны Мурашовай і Вольгі Сямёнаўны Харлінскай. У намінацыі “Інтэр’ерная лялька” 2-е месца прысуджана настаўніку пачатковых класаў Суднікаўскай СШ Алене Іванаўне Паталей за ляльку “Беларусачка”.

Наш кар.