Новыя тарыфы на ЖКП. Цэны на прыродны газ

Общество

Урад Беларусі ўстанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2021 года.

ЦЭНЫ НА ПРЫРОДНЫ ГАЗ

Выкарыстоўваемы з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу (за кубаметр):

— пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў

у ацяпляльны перыяд*:

з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br0,1366,

з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,1406;

у летні перыяд — Br0,4840;

— пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — Br0,4840.

Выкарстоўваемы без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу (з аднаго пражываючага ў месяц):

— пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) — Br3,87;

— пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — Br11,13;

— пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка — Br6,29;

— пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц):

у ацяпляльны перыяд:

з 1 студзеня па 31 мая — Br0,5936,

з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,6312;

у летні перыяд:

з 1 студзеня па 31 мая — Br0,2226,

з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,2367.

* Пачатак і канец ацяпляльнага перыяду ўстанаўліваюцца рашэннем мясцовага выканаўчага органа. Старт перыяду залежыць ад умоў надвор’я, у прыватнасці тэмпературы паветра, а таксама доўгатэрміновага прагнозу гідраметэацэнтра Беларусі.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 31 снежня 2020 года №795.