Лясы Беларусі

Общество

Лясны фонд Беларусі складае амаль 9,7 млн га.

Агульны запас драўніны на пні — 1,8 млрд куб.м.

Сярэдні ўзрост насаджэнняў — 56 гадоў.

Ад агульнай плошчы ляснога фонду:

40% — ахоўныя, прыродаахоўныя лясы,

60% — эксплуатацыйныя лясы.

Лясістасць тэрыторыі рэспублікі — 40,1% ад агульнай тэрыторыі краіны.

Лясістасць па абласцях (у працэнтах ад агульнай тэрыторыі рэгіёна)*:

Гомельская — 46,4%,

Віцебская — 41,1%,

Мінская — 38,2%,

Магілёўская — 38,0%,

Брэсцкая — 36,4%,

Гродзенская — 35,7%.

Найбольшая лясістасць — у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,3%).

Лесааднаўленне ў Беларусі**:

у пітомніках лясгасаў*** вырашчана 374,2 млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу,

закладзена амаль 46,7 тыс. га новых лясоў.

*Даныя 2019 года.

**У 2020 годзе.

***78 пастаянных пітомнікаў у сістэме Мінлясгаса.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі, Нацыянальны статыстычны камітэт.