У герба – новае аблічча

Важное Главное

 

У Беларусі зацвердзілі новую выяву дзяржаўнага герба. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 4 студзеня 2021 года нумар 83-З, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сама выява герба засталася той жа, аднак змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся таксама колер мацерыкоў на зямным шары – цёмна-аранжавы замест сіняга. Сам шар крыху развярнуўся, цяпер на ім відаць больш Еўропы.

Дзяржаўны сцяг пры забеспячэннi неабходнай павагi да яго можа выкарыстоўвацца, у тым ліку падымацца і ўстанаўлівацца, у час дзяржаўных свят і святочных дзён, спартыўных спаборніцтваў, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, урачыстых мерапрыемстваў, народных, працоўных, сямейных свят, у іншыя памятныя даты, у іншых выпадках, у тым ліку без выкарыстання дрэўка (флагштока).

Малюнак сімвала можа быць выкарыстаны ў таварным знаку, знаку абслугоўвання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб таварных знаках і знаках абслугоўвання.

Забараняецца выкарыстанне герба ў якасці асновы афіцыйных геральдычных сімвалаў – эмблем рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў (асацыяцый), фондаў, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Палаты падатковых кансультантаў, пастаянна дзеючых трацейскіх судоў, створаных у якасці некамерцыйных арганізацый, прыватных устаноў адукацыі.

Замена выявы, якая не адпавядае эталонным выявам, ажыццяўляецца па меры яе выкарыстання або прыходу ў непрыгоднасць.

Па матэрыялах БЕЛТА