Добры прыклад

Культура Общество

Да абласной дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” рыхтаваліся загадзя. Для стварэння святочнага настрою педагагічным калектывам школы і вучнямі была зроблена прыгожая фотазона, упрыгожаны вучэбныя кабінеты, падрыхтаваны віртуальныя паштоўкі і відэазвароты вучняў установы адукацыі, прайшоў анлайн-конкурс на лепшую відэапаштоўку.

Удзельнікі школьнага клуба вясёлых і знаходлівых у рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год” запісалі відэаролік пра тое, як засцерагчы сябе падчас свят. У кожным класе прайшлі навагоднія імпрэзы “Навагодні перапалох”, “В снежном царстве, в морозном государстве”, квэст-гульня “Капрызы Дзеда Мароза”.

Кіраўніцтва і вучні школы адрасуюць шчырыя словы падзякі дырэктару КСУП “Валожынскае” Генрыку Генрыкавічу Палойку за чароўнае і салодкае завяршэнне акцыі – усе дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Ганна КОНАЎКА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Ракаўская  сярэдняя школа”