Да ўвагі!

Важное

АДАІ Валожынскага РАУС высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння на 75 км аўтадарогі М7 “Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі”, у выніку якога загінулі два чалавекі.

18 снежня 2020 года каля 13.00 вадзіцель аўтамабіля “Ford Focus”, рэгістрацыйны знак 7276 КН-4, рухаючыся па 75 км аўтадарогі М7 “Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі” з боку г. Ашмяны ў напрамку г. Мінска, не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос транспартнага сродку, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем “Volkswagen Golf”, рэгістрацыйны знак 9761 КК-4, які рухаўся ў напрамку г. Ашмяны. У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля “Ford Focus” памерла на месцы здарэння, а вадзіцель гэтага аўтамабіля памёр у Валожынскай ЦРБ.

У рамках крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса, устанаўліваюцца відавочцы і сведкі дарожна-транспартнага здарэння. У прыватнасці, грамадзяне, якія знаходзіліся паблізу месца здарэння 18.12.2020 каля 13.00, і вадзіцель цягача з паўпрычэпам, што рухаўся перад аўтамабілем “Ford Focus”.

АДАІ Валожынскага РАУС звяртаецца з просьбай да тых, хто валодае значнай інфармацыяй, а таксама відэазапісамі гэтага здарэння, звярнуцца ў Валожынскі РАУС па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 17 або па тэлефонах: 8-01772 55444, 8-01772 55302.