Фізкультура і спорт

Спорт

З 17 па 19 студзеня ў г. Маладзечна праходзіла першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2006 г. н. і маладзейшых. Нашы спартсмены выступілі выдатна, яны паказалі цвёрды характар, сілу волі і высокія вынікі.

У камандным заліку каманда дзяўчат у складзе Дзіяны Ліхтаровіч, Аліны Бункевіч, Веранікі Скадорва і каманда юнакоў у складзе Ягора і Мікалая Шчаголавых, Данііла Бункевіча занялі першыя месцы. У асабістым заліку ў Мікалая Шчаголава – 1-е месца, Ягора Шчаголава – 3-е месца, Дзіяны Ліхтаровіч – 1-е месца, Аліны Бункевіч – 2-е месца. У парным заліку Ягор і Мікалай Шчаголавы занялі 1-е месца, Дзіяна Ліхтаровіч і Аліна Бункевіч – 2-е. У міксце Ягор Шчаголаў і Дзіяна Ліхтаровіч былі першымі, Мікалай Шчаголаў і Ніна Маліноўская (г. Маладзечна) – другімі, Іван Гармаза (г. Дзяржынск) і Аліна Бункевіч – трэцімі.

Наш кар.