ID-картка — дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануюць пачаць выдаваць у 2021 годзе.
ID-картка змяшчае фатаграфію, подпіс, асноўныя даныя, кантактавы і бескантактавы чыпы.
Перавагі: абарона ад падробак, зручнасць карыстання, скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры, у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або выплачваць падаткі.
Кошт ID-карткі — 1 базавая велічыня*.
Для выезду за мяжу будзе выкарыстоўвацца біяметрычны пашпарт. На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у пашпарце не прадугледжана. Кошт пашпарта — 3 базавыя велічыні*.
*Цяпер 1 БВ складае Br29.
Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.