Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 лютага

Важное

У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі* бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

Памеры штомесячных дапамог з 1 лютага:

на першае дзіця — Br472,92 (павялічана на Br45,08);

на другое і наступных дзяцей — Br540,48 (Br51,52);

на дзіця-інваліда — Br608,04 (Br57,96).

Новы памер дапамог будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2021 года ўключна.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем’ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: усяго назначаецца 11 відаў дапамог.

*Дапамогі пераглядаюць двойчы на год, змяненні пачынаюць дзейнічаць з 1 лютага і 1 жніўня. Памер дапамог залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал (паводле даных Белстата, сярэднямесячная зарплата ў IV квартале 2020 года склала Br1351,2).

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.