НАРОШЧВАЮЦЬ МАГУТНАСЦЬ

Общество

У час візіту на ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” генеральны дырэктар ЗАТ “Атлант”В. С. Шуміла шчыра дзякаваў калектыву прадпрыемства за высакаякасную прадукцыю, за своечасовыя пастаўкі.

Надзейнае супрацоўніцтва паміж сталічным гігантам і пластмасавым цэхам зараз выйшла на больш высокі ўзровень. У гэтым месяцы спецыялісты і рабочыя прадпрыемства асвоілі выпуск 60 відаў новых дэталяў да халадзільнікаў разнастайнай колеравай гамы, што павялічыла таваразварот паміж партнёрамі амаль у два разы. Высокатэхналагічнае сучаснае абсталяванне, якое спецыяльна набыта для павелічэння эфектыўнасці працэсу, працуе на поўную магутнасць, рабочыя занятыя ў тры змены.

У складаных эканамічных умовах далёка не кожны вытворца можа пахваліцца запланаваным ростам паказчыкаў і нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці, а вось калектыву райаграпрамтэхнікі гэта аказалася па плячу.

На прадпрыемстве ведаюць: рынак можа быць зменлівым, але правіла “ёсць работа – ёсць грошы” дзейнічай без выключэнняў. Таму людзі тут забяспечаны як работай, так і ўсімі ўмовамі для яе паспяховага выканання.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий