У стылі МНС

Безопасность и здоровье

Напярэдадні святкавання Новага года ў Валожынскім раёне быў абвешчаны конкурс “Навагодні дызайн МНС”, удзельнікам якога выратавальнікі прапаноўвалі ўпрыгожыць да свята свае прыдамавыя тэрыторыі, кватэры і вокны ў стылі МНС.

 

 

Для стварэння цэласнасці і паўнаты карціны дапускалася выкарыстанне любых тэматычных элементаў, упрыгожанняў і атрыбутаў. Старанні канкурсантаў былі высока ацэнены членамі журы.

    Асаблівым творчым падыходам і карпатлівасцю ўразіла праца Васіля Альбертавіча і Таццяны Мікалаеўны Варапаевых з гарадскога пасёлка Івянец. На іх участку, акрамя традыцыйных навагодніх упрыгажэнняў, з’явілася бліскучая пажарная машына з нумарам 112, эмблема МНС і пажаданне ўсім “Бяспечнага Новага года!”. У святочныя дні міма іх домаўладання проста так прайсці або праехаць было немагчыма, хацелася спыніцца і хоць на хвіліну акунуцца ў чароўную казку. Менавіта гэта сям’я заслужана стала пераможцай у намінацыі “Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка”,  а пасля заняла 2-е месца на абласным этапе конкурсу.

У намінацыі “Навагодні дэкор вокнаў” лепшай у раёне журы прызнала Таццяну Мікалаеўну Барадака з Валожына,

 

а ў “Навагоднім афармленні кватэры ў стылі МНС” – Алу Віктараўну Сівец з аграгарадка Гародзькі.