Лукашэнка адказаў на папрокі збеглых апазіцыянераў наконт УНС

VI Усебеларускі народны сход

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрокі збеглых апазіцыянераў наконт правядзення маючага адбыцца Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«На злобу дня: Усебеларускі народны сход. Гэта што, навацыя на сённяшні дзень? Не, ён шосты. І заўсёды ён даваў эфект. І ўсе, хто хацеў весці нейкі дыялог, яны на гэтых дыялогавых пляцоўках унізе сустракаліся, абмяркоўвалі. Мы выкрышталізоўвалі гэтыя меркаванні і падымаем іх наверх, на Усебеларускі народны сход. Нас пачынаюць цяпер крытыкаваць: ды гэта не тое, ды што гэта за сход… Хто — збеглыя перш за ўсё. Яны збеглі і пачынаюць там нешта «плявузгаць», як я кажу па-беларуску», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Чаго вы «плявузгаеце»? Вы аб’явілі байкот Усебеларускаму народнаму сходу. Далей — «альтэрнатыўны сход замежжа». Яны наогул адмовіліся прызнаваць гэты «Усебеларускі народны сход — так званая апазіцыя і збеглыя. Чаго вы сёння рыдаеце? Вы яго не прызнаяце. Хто вас будзе выбіраць на гэты Усебеларускі народны сход, хто вас туды будзе запрашаць? Аб’явілі альтэрнатыву — праводзьце ў гэтым «замежжы» гэты «сход», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што на Усебеларускі народны сход могуць быць запрошаны ў тым ліку прадстаўнікі апазіцыйнага пункту гледжання, калі яны хочуць весці дыялог і працаваць у імя краіны. «Дэлегаты выбраны, але калі нехта з палітычных, апазіцыйных — той, хто хоча размаўляць у імя краіны, — мы іх запросім, мы ж дамовіліся. Нам утойваць няма чаго. Грамадства павінна ведаць нашу пазіцыю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсё больш і больш людзей адкрыта заяўляюць аб сваёй пазіцыі ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта і ўлады. «І ў дакор мне ставяць: першае — перадайце Прэзідэнту, каб ён больш не гаварыў, што не хоча быць Прэзідэнтам. Я гэта пачуў, маўчу. Ад гэтага маё меркаванне не змянілася, але гавораць людзі, мае прыхільнікі, якія падтрымалі нас. Па-другое, адкрыта і сумленна гаварыце тое, што мы думаем, улада павінна адкрыта гаварыць, не баяцца, не хітраваць. Мы, напэўна, таксама гэта робім. У тым ліку і сённяшняя нарада», — расказаў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што ў Беларусі ёсць і заўсёды былі людзі, якія яго не падтрымліваюць, але неабходна лічыцца з меркаваннем большасці. «Мы ведалі, што ёсць людзі, іх было нямала — паўмільёна. Яны і раней (прыкладна столькі) не галасавалі за дзеючага Прэзідэнта. Гэтак жа адбылося і ў апошнія выбары. Але трэба ж разумець, што каля 6 млн чалавек прагаласавалі за дзеючую ўладу, за дзеючага Прэзідэнта», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.