Зімовая рыбалка

Безопасность и здоровье

Зіма – найбольш доўгачаканая пара для грамадзян, якія захапляюцца рыбалкай. На жаль, гэты занятак не заўсёды бяспечны для жыцця і здароўя. Падчас рэйду па вадаёмах раёна выратавальнікі і старшыня раённай арганізацыі ТВВОД нагадалі аб правілах бяспекі на лёдзе і ўручылі адпаведную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

 Аматарам рыбалкі напомнілі, як вызначыць трываласць і надзейнасць лёду, якая яго мінімальная бяспечная таўшчыня, а таксама што рабіць, калі лёд не вытрымаў. Грамадзянам рэкамендавалі мець пры сабе выратавальныя камізэлькі, вяроўку і падручныя сродкі, якія дапамогуць выбрацца на паверхню або аказаць дапамогу іншаму чалавеку. Надалі ўвагу і пагодным умовам, бо пры інтэнсіўным выпадзенні атмасферных ападкаў у выглядзе снегу часцяком становіцца нашмат цяжэй візуальна вызначыць стан лёду.