Студэнты Беларусі

Общество

Агульная колькасць студэнтаў і магістрантаў у ВНУ Беларусі складае каля 263,4 тыс. чалавек*.

У краіне функцыянуюць 50 устаноў вышэйшай адукацыі*, з іх

дзяржаўнай формы ўласнасці:

універсітэты — 31,

акадэміі — 9,

інстытуты — 2;

прыватнай формы ўласнасці:

універсітэты — 2,

інстытуты — 6.

Буйнейшымі ВНУ краіны з’яўляюцца**:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) — 22,8 тыс.,

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) — 21,1 тыс.,

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) — 14,6 тыс.,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — 12,6 тыс.,

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (ГрДУ імя Я.Купалы) — 11,1 тыс. студэнтаў.

У Беларусі рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па 15 профілях, што ўключаюць больш як 400 спецыяльнасцей і напрамкаў спецыяльнасцей.

Студэнты па профілі адукацыі (да агульнай колькасці студэнтаў):

Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці — 29,9%;

Тэхніка і тэхналогіі. Архітэктура і будаўніцтва — 25,7%;

Ахова здароўя. Сацыяльная абарона. Фізічная культура. Турызм і гасціннасць — 11,2%;

Мастацтва і дызайн. Гуманітарныя навукі. Прыродазнаўчыя навукі — 10,9%;

Педагогіка. Прафесійная адукацыя — 9,8%;

Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва — 8,7%;

Іншае — 3,8%.

* Даныя на пачатак 2020/2021 навучальнага года.

** Тут і далей — даныя на пачатак 2019/2020 навучальнага года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.