Дыялог між юнымі

Молодежный курьер Общество

Першы сакратар РК БРСМ Уладзімір Ціханоўскі правёў сустрэчу са старшакласнікамі Ракаўскай школы. 

Мерапрыемства па тэме “Маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь” прайшло ў фармаце адкрытага дыялога. Школьнікі  з задавальненнем пагутарылі з кіраўніком грамадскай арганізацыі, задалі пытанні, што сёння турбуюць кожнага, хто стаіць на парозе сталення. Юнакі і дзяўчаты цікавіліся, ці будзе заканадаўча падоўжаны да 35 гадоў узрост, у якім грамадзяне маюць афіцыйны статус маладога чалавека; якія магчымасці будуць прадастаўлены асобам, што не дасягнулі 18 гадоў у кірунку летняй працоўнай занятасці; якія забаўляльныя, спартыўныя і інтэлектуальныя мерапрыемствы плануецца ладзіць на працягу года; куды і да каго звяртацца са сваімі ініцыятывамі. За самыя цікавыя пытанні найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры ад БРСМ. У той жа дзень восем вучняў школы сталі паўнапраўнымі членамі арганізацыі. Членскія білеты яны атрымалі з рук Уладзіміра Ціханоўскага.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ