ТЫХ, ХТО ЖАДАЕ ПРАЙСЦІ ТЭХАГЛЯД, ПАБОЛЬШАЛА. Карысная інфармацыя для аўтаўладальнікаў

Общество Официально

Пасля таго, як у Беларусі афіцыйна адвязалі працэдуру праходжання тэхагляду ад выплаты дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку ў дарожным руху, на станцыі ТА запісваюцца ўсё больш аўтаўладальнікаў. Не выключэнне і дыягнастычная станцыя філіяла ААТ “Мінаблаўтатранс” “Аўтамабільны парк № 14” у Валожыне.

Як паведаміў начальнік ДС Міхаіл Ліштван, у снежні 2020 года прайсці тэхагляд пажадалі ўсяго 125 уладальнікаў транспартных сродкаў. 47 аўтамабіляў акзаліся ў поўнай гатоўнасці да дарожнага руху, з заўвагамі выпусцілі 69, яшчэ 9 вадзіцелям адмовілі ў адзнацы. Зусім іншая сітуацыя склалася ў студзені. З 532 правераных машын 295 аказаліся спраўнымі, у адносінах да 202 транспартных сродкаў зроблены заўвагі, 35 тэхагляд не прайшлі.

Да ўвагі аўтаўладальнікаў:

Дыягнастычная станцыя ў Валожыне (вуліца Транспартная, 2) працуе кожны дзень, акрамя нядзелі і панядзелка, з 8.00 да 17.00 (субота – да 16.00).

Папярэдні запіс на тэхагляд – па тэлефоне 56633 з 8.00 да 17.00 за тры дні да плануемага праходжання.

Дакументы прымаюцца за паўгадзіны да канца змены.

Кошт тэхагляду для легкавога аўтамабіля (з бензінавым ці дызельным рухавіком) – 31 рубель.  Заплаціць можна альбо праз АРІП, або наяўнымі, або з дапамогай тэрмінала, які ўстаноўлены ў памяшканні дыягнастычнай станцыі.

Для зручнасці чытачоў прыклад аплаты праз АРІП прыводзім на рускай мове.

За выдачу разрешения:

  • ЕРИП – Прочие платежи – Белтехосмотр – Разрешения (выбрать строку для физических или юридических лиц) – ввести серию и номер техпаспорта автомобиля и оплатить выставленную сумму (сегодня 8 рублей 70 копеек).

За сам техосмотр:

  • ЕРИП – Авто-мото-покупка, обслуживание – Минская область – Автомобильный парк № 14 – Гостехосмотр – ввести государственный номер транспортного средства и сумму (31 рубль).