Адзначаны эпідэміёлагі з Валожыншчыны

Безопасность и здоровье Общество

27 студзеня адбылося пасяджэнне санітарна-эпідэміялагічнага савета пры галоўным дзяржаўным урачы Мінскай вобласці. 

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі работы санітарнай службы Міншчыны, у тым ліку і па арганізацыі барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Ішла гутарка і пра іншыя аспекты жыццядзейнасці калектываў галіны. Адбылося таксама ўзнагароджанне тых, хто ўнёс значны асабісты ўклад у работу раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. У прыватнасці, галоўны ўрач Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Мікалаевіч Сарока  за актыўны ўдзел у развіцці  і ўдасканаленні прафсаюзнага руху ў сістэме санітарна-эпідэміялагічнай службы па выніках работы за 2020 год адзначаны Ганаровай граматай прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Па выніках работы ў мінулым годзе  адзначаны і іншыя супрацоўнікі Валожынскай санітарнай службы. З рук кіраўніка РЦГіЭ  Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама атрымала інструктар-валеолаг Святлана Фёдараўна Нахай, уладальнікам Ганаровай граматы абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  стаў загадчык гаспадарчай службы Сяргей Аляксеевіч Сухадолец. Падзяка галоўнага ўпраўлення  па ахове здароўя Мінаблвыканкама ўручана  памочніку ўрача-эпідэміёлага Рыме Мікалаеўне Гасціловіч, Падзяка абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – памочніку ўрача-гігіеніста Ганне Вікенцьеўне Садоўскай.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ