Прыклалі намаганні –парадавалі сябе і іншых

Молодежный курьер

Валанцёры БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара раённага камітэта грамадскай маладзёжнай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага працягваюць змагацца са снегам.

На гэты раз працоўны дэсант з выхаванцаў ліцэя і прадстаўнікоў фізкультурна-аздараўленчага комплексу высадзіўся ў Івянцы. Тут маладыя людзі, у большасці аматары зімовых відаў спорту, расчысцілі каток, што знаходзіцца ў парку гарадскога пасёлка. Раней каманда правяла падобную работу ў райцэнтры. Дзякуючы іх намаганням, на катку ля галоўнай фізкультурна-аздараўленчай установы Валожына ў мінулыя выхадныя ва ўсю разміналіся аматары хакея. Юнакі, якія прыклалі сілы дзеля таго, каб лядовая пляцоўка знаходзілася ў належным стане, зараз маюць права наведваць яе бясплатна. Дарэчы, падобны бонус можа займець кожны малады чалавек, што праявіць ініцыятыву, не пашкадуе сіл і не пагрэбуе паўгадзінай працы на свежым паветры.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ