Клішэвіч: ёсць усе перадумовы для таго, каб УНС прайшоў у бяспечнай і канструктыўнай абстаноўцы

VI Усебеларускі народны сход

Склаліся ўсе перадумовы для таго, каб VI Усебеларускі народны сход прайшоў у мірнай, бяспечнай і канструктыўнай абстаноўцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.

«Пратэсты мелі тры этапы фінансавання, якое можна было атрымаць, што называецца, з вуліцы. Тут мы маем на ўвазе не «легальны этап», напрыклад работу штабоў, ботаферм, каруселяў і іншых выбарчых тэхналогій да 9 жніўня, а менавіта тыя механізмы, якія выкарыстоўваліся для ўцягвання ў беспарадкі», — адзначыў дэпутат.

«Першы этап, падчас якога актыўна дзейнічалі так званыя «сотнікі» (палявыя арганізатары), гэта тры дні фактычных боесутыкненняў у сталіцы 9-11 жніўня, падчас якіх адразу ў натоўпе раздавалася дробная наяўнасць, а таксама спіртное і наркотыкі. Гэта прывяло да таго, што ў беспарадкі, пачынаючы з 10 жніўня, масава ўцягваліся гарадскія крымінальныя элементы. Другі этап масавага фінансавання пачаўся падчас забастовачнай кампаніі на вялікіх прадпрыемствах. Тады, нагадаю, пратэстуючым абяцалі $54 млн дапамогі на забастоўкі, але яны чароўным чынам ператварыліся спачатку ў $6 млн, з якіх, згодна са справаздачнасцю фондаў, было раздадзена ўсяго $500 тыс. у якасці матэрыяльных выплат непасрэдным арганізатарам забастовак, — расказаў Сяргей Клішэвіч. — Трэці, самы слабы, этап быў звязаны з кропкавым фінансаваннем «дваровых маршаў» у лістападзе-снежні. Сродкі выдзяляліся ў межах $100 на адну «ініцыятыву», прычым размова не ішла пра выплату штрафаў і якіх-небудзь іншых кампенсацый для затрыманых».

«І нарэшце, прыкладна ў студзені 2021-га фонды заяўляюць аб тым, што фінансаванне цалкам спынена. У гэты ж час краіна падыходзіць да значнай палітычнай падзеі — VI Усебеларускага народнага сходу. І аказалася, што пратэст фактычна зведзены да нуля, паколькі падчас знакавага дзяржаўнага мерапрыемства ў іх не хапае сіл і сродкаў, каб паказаць хаця б мінімальную пратэсную актыўнасць. Каб паказаць бачнасць пратэсту, у рэгіёнах цяпер адбываюцца спробы мабілізацыі «гарматнага мяса» на выезд у Мінск 11-12 лютага. Між тым, ва ўмовах адсутнасці фінансавання, што не з’яўляецца сакрэтам для пратэснага асяроддзя, самі «пратэстуны» не гараць жаданнем цягаць каштаны з агню бясплатна. Многія з іх ужо сталі фігурантамі крымінальных спраў, прычым фонды нікому з іх не пакрылі расходы на адвакатуру або аб’ём грамадзянскіх іскаў ад пацярпелых. Такім чынам, ёсць усе аб’ектыўныя перадумовы для таго, каб Усебеларускі народны сход прайшоў у мірнай, бяспечнай і канструктыўнай абстаноўцы», — рэзюмаваў дэпутат.