1 лютага стартаваў конкурс работ творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі”-2021”.
Яго арганізатарамі выступаюць РГА “Белая Русь” сумесна з Беларускім саюзам журналістаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама рэдакцый рэспубліканскіх СМІ.
У Год народнага адзінства ўдзельнікам прапанавана творча асвятліць і развіць тэму “Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць”.
Арганізатары прапануюць расказаць пра сямейныя, дзяржаўныя, агульначалавечыя, культурныя, прафесійныя і іншыя каштоўнасці, што спрыяюць яднанню нацыі, грамадства, асобных людзей.
Творчыя работы павінны быць напісаны ў жанры эсэ.
Арганізатары запрашаюць школьнікаў, маладых людзей, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную ці прафесійную адукацыю, студэнтаў ВНУ, працуючую моладзь нашага раёна прыняць удзел у конкурсе.
З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце РГА “Белая Русь” belayarus.by ў раздзеле “Праекты” і на сайце Валожынскага райвыканкама volozhin.gov.by ў раздзеле “Валожынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.