З Днем бiблiятэк!

Культура

Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура павіншаваў працаўнікоў бібліятэчнай сістэмы з прафесійным святам – Днём бібліятэк.

Вы выконваеце высакародную місію па захаванню назапашаных чалавецтвам ведаў, багатай спадчыны сусветнай і айчыннай культуры, садзейнічаеце адраджэнню духоўнасці, развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу сённяшніх і будучых пакаленняў нашых землякоў, фарміраванню беражлівых і ўважлівых адносін да гісторыі і народных традыцый.
На Міншчыне дзейнічаюць каля 1700 публічных і спецыяльных бібліятэк, якія далучаюць да невычэрпных культурных багаццяў шматтысячную аўдыторыю карыстальнікаў і выконваюць важную дзяржаўную задачу – ствараюць сістэму адзінага інфармацыйнага забеспячэння ўсіх катэгорый насельніцтва рэгіёна.
Сёння творчымі намаганнямі бібліятэкараў вобласці захоўваюцца і папаўняюцца кніжныя фонды і электронныя базы дадзеных, ствараюцца Web-сайты бібліятэк, адкрываюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, паспяхова рэалізуюцца інфармацыйныя, краязнаўчыя, літаратурна-мастацкія праекты, пашыраюцца партнёрскія сувязі з бібліятэкамі Беларусі і іншых краін.
Мы ганарымся аўтарытэтам і значнасцю бібліятэк у сацыяльна-культурнай прасторы Міншчыны. Шчыра ўдзячны вам за добрасумленную працу, адданасць і вернасць прафесіі. Жадаю вам добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!



Добавить комментарий