Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея сабралі цікавыя звесткі з жыцця нашага земляка — ветэрана Другой сусветнай вайны, Героя Расійскай Федэрацыі, палкоўніка – Бацяна Аляксея Мікалаевіча.


У фондах музея захоўваюцца інфармацыйныя матэрыялы і фотаархіў пра героя, відэафільм “Лес разведчыка”, відэаматэрыялы з цырымоніі ўручэння Аляксею Мікалаевічу Залатой Зоркі Героя Расіі.


10 лютага 2021 года нашаму земляку споўнілася бы 104 гады. А.М. Бацян – чалавек – легенда. Многія старонкі яго біяграфіі да гэтага часу засакрэчаны. Але супрацоўнікі музея знаходзяць магчымасць папаўняць звесткі пра героя. У апошні час наладжана сувязь з блізкімі сваякамі А.М. Бацяна, якія пагадзіліся перадаць у фонды музея асабістыя рэчы знакамітага земляка.
Звесткі прадастаўлены раённым краязнаўчым музеем