Невялікі снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 10 лютага

Кругозор

Невялікі снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 10 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 18-20. У дзённы час будзе 7-13 градусаў ніжэй за нуль, па поўдні — мінус 4-6 градусаў.