Міхалюк: стаўка на рэгіёны — вялікі ўклад у будучыню

VI Усебеларускі народны сход

 Стаўка на рэгіёны — вялікі ўклад у будучыню. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Павел Міхалюк.

«Усебеларускі народны сход — гэта самы даступны дыялог па пытаннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, палітычных падыходаў, ідэалагічнага складніка і ў цэлым развіцця нашай дзяржавы», — сказаў Павел Міхалюк.

Паводле яго слоў, важнае пытанне ў парадку дня — умацаванне ролі рэгіёнаў. «Я лічу, гэта павінна стаць прыярытэтным напрамкам на бліжэйшыя пяць гадоў, што дасць магчымасць скараціць адток кадраў у абласныя цэнтры і сталіцу, павысіць узровень жыцця і дабрабыту, дасць магчымасць развівацца многім галінам прамысловасці і эканомікі. Стаўка на рэгіёны — гэта вялікі ўклад у будучыню», — адзначыў парламентарый.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.