Міністэрства аховы здароўя расказала аб працэнце прышчэпленых ад каранавіруса медыкаў

COVID-19

Завяршаецца планавая вакцынацыя медработнікаў Беларусі расійскай вакцынай супраць каранавіруса «Спадарожнік V», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Першымі былі вакцынаваны медработнікі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Міністэрства аховы здароўя размеркавала вакцыну па рэгіёнах — у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя. Усе пытанні выканання халадовага ланцуга адпрацаваны.

З ліку медработнікаў, заяўленых на першы этап вакцынацыі, у Брэсцкай вобласці прышчэплены больш за 91 працэнт запісаных, у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях і Мінску — 100 працэнтаў, Мінскай вобласці — 78 працэнтаў, Магілёўскай — 94 працэнты.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што імунізацыя застаецца важнейшым кампанентам у барацьбе з пандэміяй. Вакцыная праводзіцца ў добраахвотным парадку. На гэтым тыдні будзе завершана вакцынацыя медработнікаў, а паралельна будуць вакцынавацца работнікі ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў, дамоў састарэлых і сацыяльных служб — усе тыя грамадзяне, якія з-за сваёй прафесіі шмат кантактуюць з людзьмі.