Установа адукацыі “Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” ажыццяўляе штогадовы набор навучэнцаў

Молодежный курьер Общество

У Ліцэй прымаюцца непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якія завяршылі навучанне ў 6 класе.

Заява для паступлення падаецца ў аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства да 1 мая.

 Прыём у Ліцэй праходзіць на конкурснай аснове па выніках здачы ўступных іспытаў з улікам медыцынскага агляду. Кандыдаты дапускаюцца прыёмнай камісіяй да здачы 3-х уступных іспытаў: матэматыка (кантрольная работа), руская ці беларуская (па выбары кандыдата) мова (дыктоўка), фізічная культура і здароўе.

Па-за конкурсам пры ўмове атрымання на ўступных іспытах адзнак не ніжэй за 4 балы ў Ліцэй у парадку пералічэння прымаюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Форма атрымання адукацыі – вочная.

Тэрмін навучання – 5 гадоў.

Сайт Ліцэя: www.litseymvd@tut.by.

За падрабязнай інфармацыяй, а таксама для афармлення дакументаў на паступленне звяртацца ў Валожынскі РАУС па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 17, каб. 16 або па тэл.: 58815, 8-029 1904122.

Дзмітрый ВЯРОЎЧЫК,

начальнік Валожынскага РАУС