«Мала не падасца» — Лукашэнка даручыў праверыць сітуацыю з цэнамі на лякарствы

Важное Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць сітуацыю з цэнамі на лякарствы ў краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, у сувязі са змяненнямі Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2021 года змяніўся заканадаўча ўстаноўлены парадак спагнання ПДВ па лекавых сродках і медыцынскіх вырабах, раней вызваленых ад гэтага падатку, а менавіта: пры рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі такіх тавараў, пры іх увозе ў краіну ўведзена стаўка ПДВ у памеры 10 працэнтаў.

«Калі ўрад і парламент абмяркоўвалі гэту тэму і прымалі рашэнне, яны мне дакладвалі і запэўнілі, што за кошт цаны і іншых фактараў лякарствы не падаражэюць. Асабліва той спектр лякарстваў, якія патрэбны практычна кожны дзень», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак ад грамадзян сталі паступаць сігналы аб росце цэн на лекавыя прэпараты.

«Я арганізаваў праверку. Камітэт дзяржаўнага кантролю і адпаведныя структуры падключаны. Мы цяпер паглядзім і на дзяржаўныя аптэкі, і на прыватныя. І мы ўбачым, абгрунтаваны там гэты рост цэн ці не. Мала не падасца», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.