Лукашэнка выказаўся пра дармаедаў: гадамі не працуюць, а ездзяць на дарагіх машынах, яшчэ і абураюцца

VI Усебеларускі народны сход

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, даручыў звярнуць увагу на катэгорыю грамадзян, што стаіць на ўліку ў мясцовых органах улады у якасці дармаедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час выступлення Аляксандр Лукашэнка зноў узняў праблему дармаедаў — людзей, якія, паводле яго слоў, гадамі нідзе не працуюць, але пры гэтым жывуць у добрых дамах, ездзяць на дарагіх аўтамабілях і плацяць за паслугі па сацыяльных тарыфах. «Пры гэтым маюць яшчэ нахабнасць абурацца, фарміруючы 35-40 працэнтаў удзельнікаў незаконных акцый», — заявіў Прэзідэнт.

У Мінску на ўліку ў якасці дармаедаў знаходзіцца 68 тыс. грамадзян. «На некаторых паглядзелі, як яны жывуць, — вам і не снілася. І яны ўсе хадзілі, малацілі амапаўцаў, міліцыю, ламалі, крышылі, бударажылі грамадства. Яны былі ў авангардзе, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Не ў адплату, а трэба ўсіх прымусіць працаваць. Плаціць падаткі трэба для таго, каб мы іх маглі лячыць. Яны ж, калі ў бальніцу або школу прыходзяць, мы ж не глядзім на іх — гэта пратэстуны, не пратэстуны, збеглыя, не збеглыя. Прыйшоў чалавек — мы лечым. Лечым бясплатна — за грошы іншых людзей».

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гэту катэгорыю грамадзян «трэба прымусіць працаваць». «Як хочаце мяне разумейце», — дадаў ён.