Лукашэнка строга папярэдзіў бізнесменаў аб недапушчальнасці выплат зарплат у канвертах

VI Усебеларускі народны сход

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў бізнесменаў аб недапушчальнасці выплат зарплат у канвертах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мною дадзена даручэнне КДК і падатковым органам. Як толькі зловім кагосьці, хто грошы раздае ў канвертах, лічыце, што вы былі бізнесменамі. Не крыўдзіцеся на мяне. Я вас папярэдзіў, і Камітэт дзяржкантролю пачаў жорсткую работу ў гэтым напрамку. Рабіце ўсё сумленна і справядліва. Тады вас будуць паважаць і народ, і ўлада», — заявіў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў згубныя наступствы такіх выплат для эканомікі краіны ў цэлым і негатыўны ўплыў на тых, хто працуе сумленна, выплачваючы ўсе падаткі і выплаты ў сацыяльныя фонды.